Сайт учителя информатики

Алексаниной Галины Сергеевны

Жыццёвы і творчы шлях Я.Купалы

Праект  "Жыццёвы і творчы шлях Я.Купалы"

Спасылка на праект

Уводзіны

Мэта стварэння праекта – паказаць значнасць асобы  Я.Купалы ў гісторыі беларускай літаратуры і роднага краю, выкарыстоўваючы  камп’ютарныя тэхналогіі.

Задачы:

  • нагадаць асноўныя моманты жыццёвага і творчага шляху паэта з дапамогай дакументальнага фільма;
  • замацаваць атрыманую інфармацыю з дапамогай віктарыны- прэзентацыі;
  • пазнаёміць з экспазіцыяй музея “Янка Купала і гімназія яго імя” праз выкарыстанне інавацыйных тэхналогій;
  • прадэманстраваць навізну і актуальнасць праекта .

Апісанне праекта

Праект на беларускай мове. 

Складаецца праект з наступных частак:

  • архіўны фільм пра жыццё і творчасць Я.Купалы;
  • віктарына –гульня па жыццёвым і творчым шляху паэта;
  • конкурс “Лепшы чытальнік”;
  • віртуальны тур па музеі “ Я.Купала і гімназія яго імя”.

Першая частка праекта – дакументальны фільм пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Фільм спампаваны з інтэрнэта. Працягласць стужкі дваццаць мінут, тут выкарыстаны матэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў (студыя Беларускі відэацэнтр, 2002). Для прагляду фільма  на камп’ютары павінен быць устаноўлены любы відэаплэер.

 Другая  частка – гульня- віктарына па жыццёвым і творчым шляху паэта. Для стварэння  выкарыстана праграма MicrosoftPowerPoint. Віктарына ўяўляе сабой шэраг пытанняў па прадэманстраваным раней матэрыяле.Пытанні прадстаўлены ў выглядзе фота, фрагментаў музыкі, тэксту. Гульня-віктарына дапамагае падагульніць і замацаваць атрыманую інфармацыю.

Віктарына камандная, складаецца з трох тураў. У кожнай камандзе выбіраецца капітан.

Першы тур “Адзін з чатырох”. На экране з’яўляецца пытанне і чатыры варыянты адказаў. За правільны адказ каманда атрымлівае 10 балаў. Можна выкарыстаць падказку “50/50”. У гэтым выпадку каманда атрымлівае толькі 5 балаў.

Другі тур “Угадай назву верша”. Каманды адначасова слухаюць урывак з песні на словы Я.Купалы. Улічваецца хуткасць і правільнасць адказу. Кожны правільны адказ – 10 балаў.

Трэці тур “Капітаны”. Капітаны каманд па чарзе выбіраюць на экране нумар пытання, даюць адказ (кошт правільнага адказу -10 балаў ). Калі капітан не ведае адказу, каманда мае права адказаць за яго. Гэта дадае ў капілку каманды 5 балаў. Максімальная колькасць балаў у гэтым туры - 50.

Трэцяя частка “Лепшы чытальнік”. Для чытання выкарыстоўваюцца гаджэты (планшэты або мабільныя тэлефоны ). У кабінеце павінен быць Wi-Fi. На гаджэты ўстанаўліваецца праграма “Сканер QR-кодаў”, якая спампоўваецца з PlayMaркета. На экране выбіраецца любы нумар верша і адкрываецца файл з QR – кодам. Навучэнцы скануюць код, пераходзяць па спасылцы. На гаджэтах адкрываецца верш. Выразнае  чытанне выбранага верша ацэньваецца.

 У чацвёртай частцы  праекта гледачы і ўдзельнікі віктарыны трапляюць на віртуальную экскурсію па музеі “Я.Купала і гімназія яго імя”. Больш падрабязна пра музей можна даведацца на сайце гімназіі, спасылка ўказана. Таксама можна ўбачыць музей у акулярах віртуальнай рэальнасці, прайшоўшы з тэлефона па спасылцы.

Заключэнне

Дадзены праект дае магчымасць у інавацыйнай форме паказаць значнасць асобы Я.Купалы ў гісторыі беларускай літаратуры і роднага краю. Праект разлічаны на шырокую ўзроставую аўдыторыю ( 12- 16 гадоў).

Дакументальны фільм знаёміць з асноўнымі момантамі жыццёвага і творчага шляху паэта. Такая форма падачы інфармацыі спрыяе больш эфектыўнаму ўспрыманню і асэнсаванню.

За кошт дадатковых элементаў спаборніцкага, гульнёвага планаў, якія выкарыстоўваюцца падчас віктарыны, узмацняецца матывацыя вучняў. Атрыманыя пасля прагляду фільма веды актуалізуюцца і сістэматызуюцца.

 Конкурс “Лепшы чытальнік” з выкарыстаннем QR-кодаў спрыяе фарміраванню інфармацыйнай культуры, так неабходнай сучаснаму чалавеку, а таксама развіццю крэатыўнасці.

Віртуальны тур па музеі з выкарыстаннем акуляраў 3600 дае магчымасць у цікавай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй, стымулюе пазнавальную актыўнасць.

 Такім чынам, праект садзейнічае сацыялізацыі вучняў, стымулюе іх пазнавальную актыўнасць, фарміруе інфармацыйную культуру, спрыяе выхаванню цікавасці да культурнай спадчыны беларускага народа. 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Алексанина Галина Сергеевна

Контакты

galina-alexa1980@mail.ru

247760, Гомельская область, г.Мозырь, ул.Я.Коласа, 2
Открыть контакты